Сухарэ́брыца ’гусцера, Віісса bjoerkna L.’ (басейн Нёмана, Жук., Жукаў). Параўн. укр. дыял. сухоре́бриця ’чахонь; быстранка’, рус. дыял. сухоре́брица ’быстранка’. Відаць, ад сухары́ба (гл.), збліжанае з сухарэ́брыца ’худая жывёла, у якой тырчаць рэбры’ (Янк. 2), гл. сухарэ́бры. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 488 (выводзіцца непасрэдна з сухоре́брий).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)