Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Суш ’сухое без дажджоў надвор’е, засушлівы час, засуха’ (ТСБМ, Ласт., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ’што-небудзь пазбаўленае вільгаці, сухое (галінкі, паверхня зямлі)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’сухая вашчына (пчаліныя рамкі з сотамі без мёду)’ (ТС; івац., жытк., Нар. сл., Скарбы, Сцяшк.), ’вашчына’ (брасл., шуміл., Сл. ПЗБ), сушь ’тс’ (Сл. Брэс., Анох.). Рус. сушь ’сухое надвор’е, засуха’, польск. susz, в.-луж., н.-луж. suš ’суш’, чэш. souš ’суша’, славац. súš ’суш’, славен. sȗš ’суша’. Прасл. *suxь, да сухі (гл.), што мае дакладны адпаведнік у літ. sausis ’сухая пара’ (Аткупшчыкоў, Этимология–1984, 193), параўн. літ. saũsis ’студзень’.

Су́ша ’зямля ў процілегласць воднай прасторы’, ’сухое надвор’е, засуха’ (ТСБМ, ТС), ’сухое надвор’е, засуха’ (Сл. ПЗБ, Байк. і Некр., Гарэц., Янк. 3., Пятк. 2, Сцяшк.), ’сухое месца’ (Сл. ПЗБ), ’цвёрдая зямля, мацярык’ (Ласт.). Укр. су́ша, рус. су́ша, ц.-слав. суша, польск. susza, чэш. souše, серб.-харв. су̑ша ’суш’, славен. súša ’тс’, балг. су́ша ’суша, засуха’, макед. суша ’тс’. Прасл. *suša (< *suxja) утворана ад *suchъ, сухі (гл.) пры дапамозе суф. ‑ja, што ўтварае адпрыметнікавыя абстрактныя назоўнікі, якія могуць набываць канкрэтнае значэнне, гл. Борысь, Etymologie, 544; Фасмер, 3, 814.

Сушані́ца ’расліна Gnaphalium silvaticum L.’ (Сцяшк., Кіс.), сушні́ца ’тс’ (Кіс.), укр. дыял. суше́ница ’тс’, рус. сушени́ца ’тс’. Да сухі (гл.), параўн.: насушы́ла сушаніц на лякарства (Сцяшк.) і ўкр. сухоцвіт ’тс’.

Сушке́ (suszkiè) мн. л. ’хмызняк, кусты’ (Тур.). Няясна; магчыма, гукапераймальнага паходжання, параўн. шу́шкаць ’шалясцець, шамацець’, макед. шушек ’апалае лісце’ і пад., з распадабненнем зычных або вытворнае ад сухі (гл.), параўн. су́шка ’засохлае на корані дрэва’ (ЛА, 1).

Сушча́к ’худая недагледжаная жывёла’ (маладз., Гіл.). Відаць, да сухі ’худы’; да словаўтварэння гл. сушчык.

Сушчу́кнуць ’сціхнуць’ (Мат. Гом.). Да шчукнуць, гл.

Су́шчы1 ’сапраўдны, ісцінны’ (Касп., ТС), ст.-бел. сущии ’прысутны’: сущоу емоу на пироу (Карскі 2-3, 465), suszczy ’будучы’: u wysokom tohda horode suszczy (Хроніка Быхаўца), параўн. укр. су́щий ’істотны, важны’, рус. су́щий ’існуючы, сапраўдны’. Запазычана са ст.-слав. сѫшти, дзеепрым. цяп. часу ад быти ’быць’.

Су́шчы2 ’хвароба немаўлят’: дзіця ў сушчах (віц., Нар. медыцына). Характэрная для назваў хвароб форма мн. л., што Карскі (2–3, 331) тлумачыў “множественностью признаков”; зыходная форма *сушч (ад сухі, гл., параўн. рус. сушч ’сухар, сушаная дробная рыба’) як тоўшч і пад., да словаўтварэння параўн. радашча, гл.

Су́шчык ’хударлявы чалавек’ (ТС), ’сухі кусочак хлеба’ (Вешт., Сл. Брэс.), ’сухое пячэнне з пшанічнай мукі’ (Мат. Гом.), ’сухі край у скібкі хлеба’ (Растарг.), сюды ж з іншым суфіксам сушчак ’худая жывёла’ (Гіл.). Параўн. укр. су́щик ’сухі абаранак’, рус. су́щик ’сушкі, сухар’. Суфіксальныя дэрываты ад незафіксаванага *сушч ’сухасць’, што да сухі (гл.), параўн. сушчы2, або ад суш, гл.

Сушчэ́ннік ’бусельнік цыкутавы, Erodium cicutarium (L.) L’Herit’ (Кіс.). Магчыма, да сушчы2 (’зелле, якім лечаць сушчы’?).

Сушы́ць ’рабіць сухім’, ’нарыхтоўваць у запас, высушваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Стан., ТС, Сл. ПЗБ). Укр. суши́ти, рус. суши́ть, польск. suszyć, в.-луж. sušić, н.-луж. sušyś, чэш. sušit, славац. sušiť, серб.-харв. су́шити, ст.-слав. соушити і г. д. Прасл. *sušiti ад *suchъ ’сухі’ (Махэк₂, 591). Борысь (588) мяркуе, што гэта першапачаткова быў каўзатыў да прасл. *sъchnǫti ’сохнуць’, на які пазней налажыўся адыменны (ад *suchъ) дзеяслоў.