Сушке́ (suszkiè) мн. л. ’хмызняк, кусты’ (Тур.). Няясна; магчыма, гукапераймальнага паходжання, параўн. шу́шкаць ’шалясцець, шамацець’, макед.шушек ’апалае лісце’ і пад., з распадабненнем зычных або вытворнае ад сухі (гл.), параўн. су́шка ’засохлае на корані дрэва’ (ЛА, 1).