Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Сур ’смецце’ (Нас., Гарэц., Бяльк.; бялын., Янк. 3.), ’смецце ў ягадах’ (бых., ЛА, 3), ’насечаныя дробныя кавалачкі дрэва’ (ветк., ЛА, 5), су́рʼе зборн. ’смецце’ (Юрч. Вытв.), сур зборн. ’тс’ (бялын., Янк. Мат.; заўвага ўкладальніка: “ужываецца і смецце, але сур мае больш шырокае значэнне”), суры́нка ’парушынка’ (Бяльк.), су́рный (пра хату) ’засмечаны’ (Нас.), сурану́цца ’ўпасці чаму-небудзь дробнаму’ (Бяльк.), суры́ць (сури́ць) ’рабіць смецце’ (Нас., Гарэц.), ’смеціць, растрасаць рэдка гной’ (Юрч. Вытв.). Няясна; арэальна звязана з рус. сор ’смецце’ (звязваецца са сраць, Фасмер, 3, 720) з няяснай фанетыкай: ‑у‑ першапачаткова ў ненаціскной пазіцыі пры дысіміляцыйным аканні ўсходнемагілёўскіх гаворак; бел. сур было запазычана як польск. дыял. sur ’тс’ (Варш. сл., 6, 516); укр. палес. сур ’смецце’ — з беларускай (ЕСУМ, 5, 478). Параўн., аднак, польск. дыял. sor, sur, szur ’мул, нанос’, што можа быць звязана з szurać ’шараваць, церці з шумам’, параўн. шураць, шургаць, гл. Сумненні адносна паходжання ў Цвяткова, Запіскі, 2, 1, 56. Гл. таксама сурыць.

Сурава́ ’від хваробы’: каб цябе сурава угробіла (Касп.). Магчыма, эўфемізм на базе субстантываванага прыметніка ж. р. ад су́равы ’сыры, вільготны’ (гл.), параўн. сы́ра́, гл.

Сураве́жка, сураве́шка ’сыраежка’ (Касп., Дэмб. 1, Сцяшк., Сярж.–Яшк., Нік., Оч.; ашм., Стан.; Шат., Растарг.), параўн. славац. surovienka ’малачай, Lactomas rolemus’. Гл. сыраежка. Паводле Карскага (1, 238) змена ы > у ў выніку народнай этымалогіі: збліжана з сур (гл.)?

Сураві́зна ’нябеленае льняное палатно’ (в.-дзв., астрав., мін., Сл. ПЗБ; ашм., Нар. ск.; мёрск. Ск. нар. мовы), ’прыродная афарбоўка саматужных нітак і палатна сівога ці рудаватага колеру’ (Варл.), ’рудая вада ад суравога палатна’ (шчуч., швянч., віл., Сл. ПЗБ), ’суравы, руды колер’ (смарг., лід., Сл. ПЗБ), ’балота з іржавай вадой’ (швянч., Сл. ПЗБ). Да суравы́ з суф. ‑ізна, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 103.

Сураві́на ’суравы, руды колер’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Да суравы, гл.

Суравы́ ’нябелены (пра ніткі, палатно)’ (Касп., Шат.; мёрск., Ск. нар. мовы), ’нявыбелены, недастаткова апрацаваны (пра палатно сівога і жаўтаватага колеру)’ (Сцяшк., Варл.), суровы́ ’тс’ (Уладз.), су́равы (су́ровый) ’макраваты’, ’сыры, незвараны’, ’жорсткі’ (Нас.), суро́вы ’нябелены, грубы (пра палатно)’ (Бяльк., Шат.; мёрск., Ск. нар. мовы; Уладз.), сыровы́ ’нябелены, руды (пра палатно і пражу)’, сюды ж сураве́ц ’сырыца (скура)’ (Федар. 4), суро́вец ’гатунак палатна’ (Дэмб. 2). Фармальна і этымалагічна цяжка адмежаваць ад суро́вы (гл.), параўн. суравы́ ’суровы’ (Ян.). Параўн. укр. суро́вий ’грубы, неапрацаваны’, рус. дыял. суро́вый ’тс’, польск., в.-н.-луж. surowy ’сыры, нябелены (пра палатно)’, чэш., славац. surový ’сыры, неапрацаваны, дачышчаны’, славен. suròv ’сыры, недавараны, неапрацаваны’, балг. суро́в ’сыры’, макед. суров ’сыры, неапрацаваны’, ст.-слав. соуровъ ’сыры, грубы’. Прасл. *surovъ ’сыры, сыраваты’ звязана чаргаваннем з *syrъ (гл. сыры), гл. Фасмер, 3, 807; ЕСУМ, 5, 480. Адносна развіцця колеравай семантыкі параўн. балг. сур ’сіваваты, рудаваты’, серб.-харв. дыял. су̑р ’сівы’, макед. сур ’шэры’, гл. Бярнар, Бълг. изслед., 291 і наст.

Сура́гі ’рагі (пацёкі на вокнах)’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ), суру́гі ’тс’ (слуц., Сл. ПЗБ), суро́гі ’рагі поту’ (люб., Жыв. НС), сурагі́ ’сляды поту, слёз на твары’ (ЛА, 3). З літ. srúogos ’тс’ (Сл. ПЗБ, там жа). Пра іншыя варыянты тлумачэння паходжання слова гл. рага.

Су́рада ’змалку, ад маленства’ (мядз., Сл. ПЗБ). З су- і род1 (гл.), параўн. зро́ду ’ад самага нараджэння’ (< *sъ‑rodu). Сюды ж, відаць, сурдо́лле ’нядобры чалавек’ (Мат. Маг.) з пропускам (сінкопай) галоснага (параўн. су́рметка < су́раметка, гл. сурамяць), суф. ‑ол‑ і развіццём “адмоўнай” семантыкі па тыпу вырад, вырадак (гл.). Да формаў зборнасці ў экспрэсіўных назоўніках параўн. недачупалле, незграбоцце і пад.

Сураджа́ць ’збіраць, рыхтаваць (у дарогу)’ (віц., Рам.; Нар. Гом., Ян.), суріджа́ць ’тс’ (Бяльк.), сураджа́ннік ’той, хто збірае, рыхтуе’, сураджа́цца ’збірацца, рыхтавацца’ (Гарэц.). Да рад, радзіць, гл.

Су́рамяць ’сырыца, сырамятная скура’ (Цых.), су́рам ’тс’ (З нар. сл.), суромец ’тонкі скураны раменьчык’ (Сержп.), су́рметка ’папруга, повад з сырамяці’ (Сл. ПЗБ). Гл. сырамяць.