Суга́ ’мыс’ (Ласт.). Параўн. укр. карп. суг ’упадзіна ў зямлі’. Няясна. Магчыма, тое ж, што і аргат. суга́ ’вада’ (дрыб., шкл., навазыбк., Рам. 8–9), якое выводзіцца з тур. асман. su ’вада’ (гл. Горбач, Арго, 34), г. зн. ’месца каля вады’; назва па сумежнасці? Менш верагодная сувязь з укр. суга́ ’ржавая вада на балоце’, ’асадак у алеі’, балг. съ́га ’плесня на паверхні віна’, для якіх узнаўляецца прасл. дыял. *sǫga, гл. Пятлёва, Этимология–1976, 45; ЕСУМ, 5, 465. Можа быць і адваротным дэрыватам ад сузок (гл.) з “этымалагічным” узнаўленнем ‑г‑. Пацюпа (Arche, 2007, 3, 170) выводзіць з сугба́ ’выгін знутры’ (ад гібаць, гбаць ’згінаць’), у такім выпадку трэба дапусціць атаясамліванне фіналі -ба з адпаведным суфіксам і яго адсячэнне, што малаверагодна.
Суга́к ’касцяное або драўлянае шыла з плоскім вастрыём для падплятання лапцей’, ’роўная тонкая палачка, якая прасоўваецца ў вушкі асновы лапцей’ (Бяльк.; маг., ЛА, 4), ’жалезны прут’ (Маш.), ’пруток з дроту для прапальвання дзірак у дрэве’ (Пятк. 2), ’спічак, швайка, шыла’ (глус., Янк. 3.; Мат. Гом.), ’завостраная палачка падплятаць лапці’ (Сцяшк. Сл.). Укр. суга́к ’жалезнае (або касцяное) шыла для праколвання дзірачак у пасталах, для развязвання вузлоў’. Паводле ЕСУМ (5, 465), з сува́к ’шыла, засаўка, хамуцік’ (гл. суваць), набліжанае да гак. Не выключана сувязь з соўгаць (гл.) з пераходам оў > у, параўн. саўга́к (пра старога чалавека), су́гнуць ’хуткім рухам пасунуць, усадзіць’ (дзятл., Сл. ПЗБ), сугану́ць ’саўгануць, рэзка перамясціць’ (Юрч. Вытв.), або з укр. суга́к, польск. suhak ’антылопа’ < караім. soɣak (sohak) ’малады алень, антылопа’ (Slavica Tarnopolensia, 1, 69), з рагоў якіх вырабляліся прылады. Гл. сайга.
Су́галаўе ’пярэдняя частка саней’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.), сугало́ўя ’вузгалаўе ў возе’ (кіраў., ЛА, 2), суголо́вок ’брус у калёсах, які служыць асновай для драбін і ляжыць на восі’ (бяроз., Шатал.). Гл. вузгалаўе.
*Сугалаўкі́, суголоўкі́ ’канец градак на полі’ (Выг.). Укр. су́голова, су́головок ’папярочныя барозны ў канцы ўчастка’, ’палявая сцяжынка ўздоўж поля, да якой упоперак прылягаюць іншыя ўчасткі’. Бел. (палес.) — укр. ізалекса; гл. Выгонная, Бел.- укр. ізал., 17. Да су- і галава, аформленае рознымі суфіксамі; адносна семантыкі параўн. рус. наўг. головни́к ’палявая дарожка, што ідзе цаліной па мяжы’, у аснове якой, відаць, метафара ’канец (пачатак) чаго-небудзь’, ’галава’, параўн. макед. глава ’вытокі ракі’; інакш гл. ЕСУМ, 5, 466.
Сугамо́нне ’спакой’ (Мат. Маг.). Гл. угамон.
Су́гані ’загон поля ад разоры да разоры’ (калінк., Сл. ПЗБ), су́ганькі ’месца, дзе сыходзяцца гоні’ (Шат.). З прыст. су- і гоні (гл.).
Су́гаркі ’вугалькі, агаркі’, ’назва гульні, гарыпні’ (Ласт.). Ад гарэць, параўн. рус. горелка ’гульня, у якой становяцца парамі, а адзін спераду “гарыць”, ловіць’ (Ласт., 131).
Сугба́ ’выгін знутра’, сугбаві́на ’тс’, сугбавы ́’кругавы знутра’ (Я. Драздовіч). Да су- і гібаць, гбаць, гл. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 170.
Сугле́й ’зямля з дамешкам гліны’ (Ласт., Шымк. Собр.), ’глей’ (Юрч. Вытв.). З су- і глей, гл.
Суглі́нак ’глініста-пясчаная глеба’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Параўн. укр. су́глинок, рус. сугли́нок, для якіх Трубачоў (Этногенез₂, 457) узнаўляе прасл. *sǫglinъkъ. Гл. су- і гліна.