*Сугалаўкі́, суголоўкі́ ’канец градак на полі’ (Выг.). Укр. су́голова, су́головок ’папярочныя барозны ў канцы ўчастка’, ’палявая сцяжынка ўздоўж поля, да якой упоперак прылягаюць іншыя ўчасткі’. Бел. (палес.) — укр. ізалекса; гл. Выгонная, Бел.- укр. ізал., 17. Да су- і галава, аформленае рознымі суфіксамі; адносна семантыкі параўн. рус. наўг. головни́к ’палявая дарожка, што ідзе цаліной па мяжы’, у аснове якой, відаць, метафара ’канец (пачатак) чаго-небудзь’, ’галава’, параўн. макед. глава ’вытокі ракі’; інакш гл. ЕСУМ, 5, 466.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)