Глей ’глей; гразкая, гліністая глеба’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сцяшк. МГ, Бяльк.). Лексема прасл. характару. Параўн. рус. глей, укр. глей, польск. glej (але Слаўскі, 1, 282, думае пра запазычанне польск. слова з усх.-слав. моў), чэш. glej ’клей, смала на дрэвах’ (гэта слова прыводзіць Трубачоў, Эт. сл., 6, 162, але g‑ указвае на запазычанне), серб.-харв. гле̑ј ’сорт гліны’. Трубачоў (там жа) лічыць, што гэта прасл. слова. Але Слаўскі (там жа) больш пераканаўча мяркуе, не прыводзячы матэрыялу з серб.-харв. мовы, што гэта толькі ўсх.-слав. лексема прасл. характару. Абодва даследчыкі бачаць сувязь слав. слова з іншымі і.-е. мовамі: с.-н.-ням. klei ’гліна’, грэч. γλία ’клей’. Гл. яшчэ Бернекер, 1, 310; Фасмер, 1, 411.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)