Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Сра́ка ‘задніца, ягадзіцы’ (Нас., Шат., Сл. ПЗБ), ‘задняя частка тулава ў рака, насякомых’ (брасл., паст., драг., Сл. ПЗБ), перан. ‘камель (снапа)’ (віл., навагр., баран., Сл. ПЗБ), ‘ніжняя частка ступы’ (драг., Сл. ПЗБ), сра́чка перан. ‘частка бульбіны, якая не мае зародкаў парасткаў’ (шальч., Сл. ПЗБ), таксама сра́ка, сра́чка ‘пятка яйца’ (ЛА, 1). Укр., рус. сра́ка ‘задніца, ягадзіцы’, польск. sraka ‘тс’. Дэрыват ад прасл. *sьrati ‘cacare’, параўн. сраць, укр. сра́ти, рус. срать, польск. srać, в.-луж. srać, н.-луж. sraś, чэш. sráti, славац. srať, серб.-харв. сра̏ти, славен. sráti, балг. сера́, макед. сере. Прасл. *sьrati, *serǫ звязана чаргаваннем галосных з сур (гл.), рус. сор ‘смецце’. Роднасныя: лат. sãrņi ‘адкіды, бруд’, ст.-інд. śárdhate ‘псаваць паветра’, авест. sairya‑ ‘гной, памёт’, фрыз. skern ‘экскрэменты’ (Покарны, 947–948). Параўнанне з ст.-інд. sárati ‘цячэ’, sarás ‘рэдкі’, лац. serum ‘сыроватка’ (Младэнаў, 578; Махэк₂, 571) Фасмер (3, 740) лічыць менш верагодным. Усё да і.-е. кораня *sk̑er‑ ‘спаражняцца’; гл. Шустар-Шэўц, 1347–1348; Глухак, 573; Скок, 3, 315; Бязлай, 3, 303; ЕСУМ, 5, 396–397.

Сро́гі ‘строгі; суровы’ (Ласт.). Гл. строгі.

Сро́дак ‘прыём, спосаб дзеяння, захады’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.). Ст.-бел. сродокъ, сродекъ ‘сярэдзіна; сродак’, запазычанне з ст.-польск. środek ‘сярэдзіна; сродак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Сучаснае бел. слова, ведаць, працягвае ст.-бел.; гл. яшчэ Карскі, Белорусы, 149; Кюнэ, Poln., 99. Далей да прасл. *serda ‘сярэдзіна’, *sьrdь‑ ‘сэрца’.

Срэ́бра ‘серабро’ (ТСБМ), срэ́бра, сры́бра ‘тс’ (Варл.), сры́э́бро ‘тс’ (Федар. 4), срэ́бла ‘тс’ (Гарэц.), ст.-бел. сребро ‘тс’ (Альтбаўэр). З польск. srebro ‘тс’, аднак Карскі (1, 251) дапускаў у якасці крыніцы запазычання і ц.-слав. сребро. Далей гл. серабро. Сюды ж назвы раслін, утвораныя на сваёй глебе: срэ́бнік ‘агаткі, Antennaria dioica Gaertn.’, срі́бнык ‘зябер, Galeopsis L.’ (ЛА, 1) з-за бліскучай афарбоўкі.