Срэ́бра ‘серабро’ (ТСБМ), срэ́бра, сры́бра ‘тс’ (Варл.), сры́э́бро ‘тс’ (Федар. 4), срэ́бла ‘тс’ (Гарэц.), ст.-бел. сребро ‘тс’ (Альтбаўэр). З польск. srebro ‘тс’, аднак Карскі (1, 251) дапускаў у якасці крыніцы запазычання і ц.-слав. сребро. Далей гл. серабро. Сюды ж назвы раслін, утвораныя на сваёй глебе: срэ́бнік ‘агаткі, Antennaria dioica Gaertn.’, срі́бнык ‘зябер, Galeopsis L.’ (ЛА, 1) з-за бліскучай афарбоўкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)