Сухе́дні мн. л., ’сухамятка; пост’ (Нас.). З польск. suchedni ’трохдзённы квартальны пост’, suche dni ’тс’, ’квартал’, адносна якіх гл. Брукнер, 524. У сваю чаргу, польскі выраз лічыцца запазычаннем са ст.-чэш. suché dni, suchédni ’тс’ у часы хрысціянізацыі Польшчы (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 348), сюды ж в.-луж. suche dny ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)