Сухашча́вы ’сухарлявы, хударлявы’ (Некр. і Байк., Ласт., Бяльк.). Параўн. укр. дыял. сухоща́вий ’тс’, рус. сухоща́вый ’тс’. Ад сухасць, рус. дыял. сухощь (Фасмер, 3, 814); меркаванні пра магчымае паходжанне ад *съчав‑, параўн. чэш. šťáva ’сок’, гл. Трубачоў, дополн. у Фасмер, 4, 283.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)