Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Абнагаце́ць ’абяднець, агаліцца’ (Гарэц., Др.-Падб.) < нагата (гл.). Параўн. ст.-рус. соромити і серб.-харв. срамо̀тити (< прасл. sormota ’сарамата’).

Абна́дзіцца ’прызвычаіцца да нечага павабнага’ (КЭС). Гл. надзіць.

Абнацу́рыць ’абазначыць, адзначыць’, абнацурэнне (Шпіл.) да цур, чур.

Абначы́цца ’заначаваць выпадкова’ (Юрч. Сін.), абначэць ’тс’ (Хрэст. дыял., 27, віц.) да ноч (гл.).

Абнясла́віць (БРС, КТС). Параўн. няслава ’дурная слава’ да слава (гл.).

Або́ ’або, ці’ < а‑бо. Гл. таксама абож (Нас., Бяльк., Касп.), чэш. abo, в.-луж. abo, н.-луж. abo, Буга, РФВ, 70, 101; Мейе, MSL, 20, 91. Згодна з Саднік-Айцэтмюлер, 3, польск. abo ’або’ < albo, в.-луж., н.-луж. abo ’або’ < alebo. Гл. бо.

Або́д (Касп.) абод, абоддзе (Шат., КТС).

Або́е (БРС), абоі ’абодва’ (Шат., Касп., КЭС). Параўн. абодва. Адна з дзвюх праславянскіх форм з і.-е. паралелямі: рус. обое, ст.-рус. обои, ст.-слав. обо, ст.-чэш. oboj, літ. abeji, лат. abejì, ст.-прус. abbai, abbaien, гоц. bai, ст.-інд. ubháyam, Фасмер, 3, 104. Форма, якая адпавядае бел. абодва, на славянскім грунце больш пашырана, але мае балта-славянскі інавацыйны характар (гл. абодва). Абоі — гэта індаеўрапейскі архаізм, які захаваўся толькі ў некаторых славянскіх мовах, у тым ліку старажытнапісьмовых (стараславянскай, старажытнарускай і старажытначэшскай). Той факт, што гэта слова сустракаецца ў гаворках цэнтральнай часткі Беларусі, сведчыць, што яно спрадвечнабеларускае, а не запазычанне з рускай.

Або́ец ’клінок, якім замацоўваецца каса на касільне’ да біць. Пачатковае а‑, магчыма, не прэфіксальнага, а пратэтычнага характару (о́ец).

Або́жня ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад (ДАБМ), відаць, аднаго паходжання з абозня ’вазоўня, павець для калёсаў’ (БРС, Шат.), ’халодная будыніна для саней і іншых прылад; вялікая і няўтульная хата’ (ДАБМ, слуц., 23) да абоз ’гуж павозак, фурманак’ (Бяльк.) (гл.).