Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Су́крак1, сукра́к ’смольны корч са скручанымі слаямі’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ; Нар. сл., ПСл, Сцяшк. Сл.; лельч., Жыв. сл.; ЛА, 5), ’цурка’ (Нар. Гом.), ’палена з мноствам сукоў’ (хойн., Арх. ГУ), сукра́к ’вузел на нітцы’ (Сл. Брэс.; пін., Шатал.; ЛА, 5), су́кырак ’скрутак, завіток, кучаравінка’ (Бяльк.). Гл. сукро, сукарак.

Сукра́к2 ’лядзяш’ (люб., Сл. ПЗБ). Да папярэдняга, г. зн. ’скручаны’. Да семантыкі параўн. сукаць свечкі ’матаючы ў гарачы воск, рабіць свечкі’, гл. сукаць.

Су́краніца. Гл. сукро.

Су́крат. Гл. наступнае слова.

Сукро́, мн. л. сукры́ ’кучары’ (Ласт.), ’локаны’ (Касп.), ’завіткі валасоў або шэрсці’, адз. л. сукра́ (Крывіцкі, вусн. паведамл.), сюды ж сукра́вы ’кучаравы’ (Ласт.), сукрава́ты ’крутавата спрадзены’ (Сл. ПЗБ), сукра́ты ’моцна звіты, ссучаны, тугі’ (Ласт.), сукры́сты ’кучаравы’ (Гарэц., Касп.), ’крута спрадзены’ (Сл. ПЗБ), а таксама вытворныя ад іх: сукраватка (гл.), су́кравіца ’закрутка на крутой нітцы’ (Сл. ПЗБ), сукрак (гл.), су́крат ’скручаная пятля ці вузел на нітцы’ (ЛА, 5); су́кратка ’тс’, су́кратак ’скрутак ільновалакна’ (Сл. ПЗБ), су́кроток ’скручаная нітка пры крутой пражы’, су́кротка ’сударга’: хватае су́кротка ногі у водзе (КСТ), сукряцы́ ’скручаныя ніткі, заікання ў палатне’, адз. л. сукрец? (Сл. ПЗБ), сукра́ч ’скручаная пятля ці вузлік пры прадзенні’, ’скрутак сена’ (КСТ), сукрані́цы ’закруткі на нітках (Жд. 2), су́крыцца, гл. Да прасл. *sukrъ ’звіты, скручаны’, параўн. літ. sukrùs ’вяртлявы, жвавы; круты’, sùkras ’тс’, лат. sukrs ’жвавы, энергічны’. З іншай ступенню вакалізму гл. сукарак.

Сукро́мна ’скрытна, хаваючыся’ (Сцяшк.), ’тайком’ (Адм.). Укр. сукро́мий ’асобны’, чэш. soukromý ’прыватны, адасоблены’, славац. súkromný ’тс’. З іншай прыст. рус. укро́мно, укро́мный, рус.-ц.-слав. укромъ ’край, рубеж’, укромьнъ ’крайні’ (Кірыла Тураўскі). Дэрываты ад прасл. *kroma ’частка, край’ (гл. кром2); гл. яшчэ Фасмер, 4, 157. Інакш Борысь (Prefiks., 120), які прасл. *sǫkromъ разглядае як дэрыват, суадносны з дзеясловам *sǫkromiti.

Сукро́та ’стакроць’ (Ласт.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі су- ад назоўніка кро́та ’раз’ (Ласт.), гл. кроць ’тс’, што адпавядае укр. крат, крот, кроть, рус. крат, польск. kroć, кашуб. krot, в.-луж. króć, н.-луж. krot, чэш., славац. ‑krát, славен. krat, серб.-харв. кра̑т, балг. крат, дыял. крат ’частка аршына, роўная 2 см’, ст.-слав. кратъ ’раз’. Прасл. *kortъ адпавядае літ. kar̃tas ’раз’, kartá ’рад, пласт’, лат. kārta ’тс’ і ўзыходзіць да і.-е. *(s)kert‑ ’рэзаць, адрубаць’. Праблему складае адсутнасць поўнагалосся ва ўсходнеславянскіх формах, што тлумачаць уплывам царкоўнаславянскай або запазычаннем са стараславянскай мовы, гл. Фасмер, 2, 368; Шустар-Шэўц, 676; ЕСУМ, 3, 79. Адзінкавая фіксацыя слова прымушае думаць пра яго штучнае паходжанне.

Су́крут ’закрутка на нітцы’ (Сл. Брэс.), су́крутка (Янк. 2; бяроз., лун., Шатал.), сукру́тка ’тс’ (Варл.), су́крутак ’тс’ (капыл., Сл. ПЗБ), су́круток, сукру́та, су́крутнік, су́круцень, су́крутка ’тс’ (Уладз.), су́крутка, сукру́ціна ’месца ў нітцы, дзе яна скучылася’ (Нік., Оч.), сукру́т ’закрутка на нітцы’, ’клубок накроеных лык (у выглядзе васьмёркі)’ (ТС), су́крутак ’сувой’ (ЛА, 4), сукру́ток ’сувой валакна’ (Уладз.), су́круцень ’закрутка на нітцы’, ’скрутак рэчаў’ (Ян.). Укр. дыял. су́круткі, рус. дыял. сукру́тина ’тс’. Да скруціць < круціць (гл.). Гл. спецыяльна Борысь, Prefiks., 3.

Су́крутка. Гл. сукрут.

Сукру́ха ’скруха, смутак’ (Нас.; віц., Шн.), ’пакаянне’ (Нар. Гом.), ’захворванне’ (полац., Нар. лекс.), сукру́шлівы, сукру́шны ’спачувальны’ (ТС). Рус. дыял. сукру́ха ’тс’. Аддзеяслоўны дэрыват з прэфіксам су-, суадносны з назоўнікам крух (гл.), *крушыць ’разбіваць’, параўн. руйнаваць, рус. сокруша́ться ’смуткаваць’. Па фармальных прыкметах і шырокаму распаўсюджанню ў народнай мове не з’яўляецца адаптацыяй запазычання скруха, гл.

Сукры́сты ’кучаравы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; Мат. Маг.), сукрі́стый ’тс’ (мсцісл., З нар. сл.), ’крута спрадзены’ (в.-дзв., швянч., Сл. ПЗБ). Гл. сукро.