Кром1 ’хвоя са спілаванай вяршыняй для борцей’ (ТС). Параўн. кромка (гл.).

Кром2 ’акрамя, апрача’ (ТС). Укр. крім, рус. кроме ’тс’. Параўн. ст.-рус. кромѣ ’асобна’, рус. кром ’край, канец’, ст.-слав. кромѣ ’апрача’, чэш. kromě ’тс’, в.-луж. kroma ’край’, ст.-польск. kromie ’апрача’, польск. kroma ’кавалак, скарынка’. З гэтых супастаўленняў відаць, што прасл. kromě ’апрача’ loc. sing. ад kroma ’частка, край’. Параўн. ст.-в.-ням. hrama ’рама’, ст.-англ. hremman ’перагароджваць, заступаць’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш праблематычныя (параўн. Пятлёва, Этимология–1974, 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)