Крот ’невялікая млекакормячая жывёла атрада насякомаедных’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сержп. Пр., Сцяшк., ТС, Сл. паўн.-зах., Касп.). Укр. крот, рус. крот ’тс’, балг. крът, серб.-харв. кр̏т, славен. kr̀t, польск. kret, чэш. krt, славац. krt, н.-луж. kšet ’тс’. Прасл. krъtъ, калі лічыць яго першасным значэннем ’той, хто крыецца ў зямлі, паглыбляецца ў зямлю’, то ад прасл. kryti (як plъtъ ад plyti, rъtъ ад ryti SP, 2, 37), якое мае дакладны адпаведнік у ст.-прус. krūt ’падаць, апускацца’ (Тапароў, K–L, 216–219). Гл. крыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)