Крыць ’рабіць пад чым-небудзь страху, дах, верх’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш., ТС, Сцяшк., Шат.). Укр. крити, рус. крыть ’тс’, ст.-слав. крыти, балг. крия, макед. криям, серб.-харв. кри̏ти, славен. kriti ’тс’, польск. kryć, чэш. krúti, славац. kryť, в.-луж. kryć, н.-луж. kšyś, палаб. kråjĕ ’тс’. Прасл. kryti ’пакрываць што-небудзь чым-небудзь’ адпавядае літ. kráuti, лат. kraut ’тс’. Курыловіч (Accentuation, 297) і Станг (Verbum, 49) звяртаюць увагу на рэгулярнасць гэтых суадносін. Параўн. прасл. ryti ∼ літ. ráuti і інш. (Слаўскі, 3, 194).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)