Су́кравіца ’жаўтаватая вадкасць з дамешкай крыві’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Сл. ПЗБ, ЛА, 5), ’кроў з раны з вадой’ (Варл.), ’крывяныя гнойныя выдзяленні’ (Сл. ПЗБ), су́кравіца ’тс’ (ТС). Укр. су́кровиця, рус. су́кровица, польск. sukrwica, чэш. дыял. súkrvica, славац. súkrvica, серб.-харв. sùkrvica, балг. сукъ́рвица, дыял. су́карвица, макед. сукрвица. Прасл. *sǫ‑krьv‑ica, дэрыват з прыст. *sǫ‑ ад *kry, krъve ’кроў’. Гл. Махэк₂, 292; Борысь, Prefiks., 122; ЕСУМ, 5, 471.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)