Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Абкарэ́лы ’закарэлы, закарузлы’ (БРС), абкарэць ’засохнуць, пакрыцца коркай’ (Касп.), ’узбрудзіць і засушыць той бруд’ (КЭС, лаг.). Відаць, абкарэлы (аб гэтым сведчыць дзеяслоў) — старая дзеепрыметнікавая форма. Першапачаткова абкарэць да кара.

Абкіто́ваны ’замазаны кітам’, абкітаванне (Нас., Бяльк.), абкітоўка (Бяльк.) праз кітаваць ад кіт (гл.).

Абкляпа́ць ’запырскаць граззю’ (Бяльк.), абкляпацца (Бяльк.). Не мае нічога агульнага з прасл. klepati (ст.-слав. клепати ’штурхаць’, серб.-харв. клѐпати ’біць’ і г. д.). Больш верагодным уяўляецца балтыйскае паходжанне гэтага слова (*apklimpoti). Параўн. літ. klim̃pti, klampóti ’пэцкаць у гразі’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2, 73). Запазычанне адбылося яшчэ да падзення дыфтонгаў і распаўсюдзілася на невялікім славянскім арэале. Параўн. балг. радоп. оклепя са, клепя ў тым жа значэнні (Цыхун, БЛ, 1974, 5, 49). Аб магчымасці балгарскіх балтызмаў гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 339–340.

Абко́рваць ’знімаць кару’ да кара (гл.), параўн. абкарэлы.

Абла́ва ’аблава (пры паляванні)’ (БРС, Бяльк., Маш., Яруш., Шпіл., КСТ); рус. облава, укр. облава, ст.-рус. облава, польск. obława. Агульнавядомае тлумачэнне да лоў, лавіць гл. Брандт, РФВ, 23, 94, які супраць тлумачэння Міклашыча, 218–219, с.-в.-ням. abelauf ’месца, дзе знаходзіцца затраўлены звер’. Больш верагодна < цюрк. (ст.-цюрк. avla Др. Тюрк., 70) (Дабрадомаў, вусн. паведамл.). Гл. таксама ab abla ’рабіць аблаву на звяроў’ (Др. Тюрк., 3). Параўн. Расянен, 1; Севарцян, 1, 63–64.

Аблаву́х аблавуха, аблавушка, аблаух ’шапка з вушамі’ (Нас., Бяльк., Маш., Нік. Очерки), аблушаванка ’тс’ (Сцяшк. МГ) да аблавухі, аблаухі (гл.).

Аблаву́хі, аблаухі ’з вялікімі вушамі’ (БРС, Нас., Шат., Янк., Бір. дыс., Бяльк., Мат. Гродз.), рус. облоухий да obьlъ (рус. облый ’вялікі, круглы’ і інш.) і ухо ’вуха’.

Абла́да ’улада, здабытак’ (БРС, КТС, Сцяшк.) < аб‑ула‑да. Гл. улада.

Абла́к, аблакі. Гл. воблака.

Абла́м1 ’футра’ (Нас., Гарэц.), аблям ’тс’ (Бір. дыс.) < польск. błam ’адно футра’, якое ў сваю чаргу з ням. Flamme, Flamm ’тс’ (Брукнер, 30). Форма аблям сведчыць аб кантамінацыі з аблямаваць, аблямоўка (гл.).

Абла́м2 ’бруствер’ (Гарэц.), ’аблава’ (Касп.). Магчыма, да аблам1 з семантычным пераходам: аблямоўка (на вопратцы) > аблямоўка ’паласа’ > аблямоўка ’акружэнне, аблава’. Аднак больш верагодна, што гэта калька або запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ. lamataĩ ’пастка, сіло’, лат. lamatas ’тс’.