Кіт1 ’вялікая марская млекакормячая жывёліна’ (ТСБМ), «зямля стаіць на чатырох кітох» (Сержп. Пр.). Ст.-рус. китъ — запазычанне з грэч. κῆτος ’вадзяная пачвара’ (Фасмер, Этюды, 89; Шанскі, 2, 8, 139).

Кіт2 ’вязкае рэчыва для замазвання шчылін паміж шыбамі і рамай у вокнах’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сцяшк., Гарэц., Янк. Мат., Касп., КЭС, лаг). Укр. кит ’тс’. Запазычанне праз польск. kit ’тс’ з ням. Kitt ’тс’ (Слаўскі, 2, 177; ЕСУМ, 2, 438–439).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)