Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асе́ліна

1. Неаранае поле, пакінутае для пашы (Нас.).

2. Двор, хата, сядзіба (Мсцісл. Бяльк.). Тое ж сяліжба (Стол.).

асе́ліца

1. Дарога, якая праходзіць недалёка ад вёскі (Нясв.).

2. Зямельныя выгоды за сялом ці найчасцей род сенажаці (БРС).

3. Вёска, вуліца ў адзін рад хат (Крыч.).

4. Агароды на вільготнай глебе воддаль ад вёскі (Докш.).

5. Добра ўгноенае поле паабапал вёскі (Стаўбц. Прышч.). Тое ж гноіны (Слаўг.).

6. Наваколле, некалькі блізкіх вёсак (Слаўг.).

7. Лужок каля сядзібы (Мсцісл. Бяльк.).

асе́лішча Месца, дзе была аселіца 3 (БРС).

асе́ча Участак лесу сярод высечкі (Слаўг.).

ур. Асеча (лес) каля в. Гіжэнка Слаўг.