набо́й
1. Астаткі саннага шляху (Стол.). Тое ж нака́т, лядок (Слаўг.).
2. Частка дарогі, дзе ступае конь, запрэжаны ў воз (Стол.).
навіна́
1. Новае поле, цаліна на месцы расцяробу або ўзаранай сенажаці (Віц. Нік. 1895, Кобр., Крыч., Нар., Рэч., Сал., Слаўг., Ст.-дар., Стол.). Тое ж наві́на (Ст.-дар., Хойн.), наві́нка (Слаўг.).
2. Даўно неаранае поле, аблога (БРС).
3. Новае месца пасялення (Слаўг., Слуцк. Мал. 118). Тое ж наваса́ды (Лемц. Айк.). Тое ж наві́нка, навя́к (Слаўг.).
4. Новы ўраджай (Слаўг.).
□ вул. Навіна́ ў в. Трасліўка Слаўг., ур. Наві́ны каля в. Чарсвяны Уш., Наві́нка — частка в. Кулікоўка Слаўг., ур. Наві́нка (поле) каля в. Кульшычы Слаўг., в. Наві́нка Гом.
наво́з
1. Вялікі ўчастак поля, на якім размешчана некалькі хутароў (Нясв.).
2. Прыстань (Рэч. Макс. Пр.).
3. Участак угноенай зямлі побач з вёскай (Стаўбц. Прышч.). Тое ж навозы (Кар., Стаўбц.).
□ ур. Навоз (поле) каля в. Малева Нясв., вул. Навозная ў в. Ванялевічы Кап., с. Навоз Рэч. (Макс. Пр.).
надба́вак Дадатковы ўчастак поля, лугу (Слаўг.). Тое ж надба́ўка (БРС), надда́так, да́ча, нанда́ча, надда́ча (Слаўг.), надда́ча, надда́чка (Чашн. Касп.).
□ ур. Надда́ткі (луг) каля в. Віравая Слаўг., в. Надда́ткі, х. Лясныя Надда́ткі Мядз. (Лемц. Дыс.), ур. Надда́ча (поле) каля в. Гайшы́н Слаўг.
на́дбе́ражжа Прастора, якая прылягае да берага ракі, возера (Слаўг.).
надво́рак Двор каля хаты (БРС); прастора паміж хатай і гаспадарчымі пабудовамі (Нясв., Слуцк. Мал. 181, Сміл. Шат., Шчуч.).
надво́р'е
1. Месца па-за жылымі пабудовамі, за дваром; вольная прастора (Рэч., Слаўг., Ст.-дар.).
2. Месца на сялянскім двары паміж пабудовамі (Мсцісл. Юрч. НС, 283, Нас., Слаўг., Слуцк. Мал. 181).
надзе́л Старая мера зямлі ў некалькі дзесяцін (БРС); сядзіба калгасніка (Слаўг.); наогул участак зямлі (Лаг.).
надмагі́льнік Месца на горцы вышэй могілак (Мсцісл. Бяльк.).
наднямо́нне Прастора паабапал р. Нёмана (Стаўбц.).