Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

убо́рак Падэшва ўзвышэння, якая заліваецца вадой (Слаўг.).

□ ур. Уборак (астатак ніжняй тэрасы на лузе) каля в. Рудня Слаўг.

убо́чына Пакаты бок, пакатасць (Зах. Бел. Др.-Падб.).

увы́гар Месца, дзе згарэў лес (Слаўг.).

угамо́нішча Урочышча (Слаўг.).

углыбе́жына Паглыбленне, заглыбленне (Слаўг.).

уго́да Выгода, прыволле (Стол.). Тое ж удоба (Слаўг.).

уго́ддзе Прыродная выгода («Звязда», 1966, 4 мая, Нас., РБС).

уго́льшчына Месца, дзе выганялі дзёгаць і выпальвалі драўняны вугаль (Бых. Рам. 1912, 3). Тое ж уголле (Бых. Рам. 1912, 3).

□ вв. Угольшчына, Уголле Бых. (Рам. 1912, 3).

уго́рак Поле, якое пакінута пад папар (Крэцінская вол. 1566 АВАК, XIV, 104).

□ в. Угорак (Узгорск) Слаўг. (1786 Публічн. бібл. імя С.-Шчадрына ў Ленінградзе. Аддзел рукапісаў, ф. 342, № 231).

уго́р'е Узгоркавая мясцовасць (Слаўг.).

□ ур. Угор'е (узгоркі, ямы) каля в. Дабранка Слаўг.