Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уро́скідка Узаранае ўроскідку поле з разорай пасярэдзіне (Рэч.). Тое ж уроскід (Навагр.), уроскідзь, уроскід (Слаўг.), уроскідзь (Жытк., Краснап. Бяльк., Стол.), уразору (Паст.), уразорыну (Дубр.).

уру́га Выгода, прыдатнае для жыцця месца; прыволле, добрая паша (Клім. Бяльк., Лёзн., Сен., Сур., Касп., Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж уру́жжа, урожжа (Слаўг.), уру́нь (Міласл. Бяльк.).

уру́н Поле з азімымі ўсходамі (Стол.). Тое ж уру́на (Рэч.).

уру́чча

1. Лагчына, дзе цячэ некалькі ручаёў; месца, дзе зліваюцца малыя рэчкі (Слаўг.). Тое ж урэчча (Слаўг.).

2. Выгода, прыволле; зручнае для сельскай гаспадаркі месца (Слаўг.).

в. Уручча Мін., ур. Уручча (поле, бярэзнік) каля в. Любаны Слаўг., в. Урэчча Слаўг.