Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

магда́н Дзягцярны завод (Сен. Касп.).

магі́ла

1. Магільны насып (паўсям.). Тое ж магі́лка (Слаўг.).

2. Выкапаны дол, куды апускаюць труну з нябожчыкам (БРС). Тое ж я́мка (Слаўг.).

магу́ра Сумёт снегу (в. Церахоўка Слаўг.).

маёнтак Панскае памесце, фальварак (БРС). Тое ж мае́тнасць (Нас. АУ), Ст.-бел. сялцо.

майда́н

1. Абгароджанае або неабгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе, каля дома (Брэсц. ДАБМ, к. 232).

2. Месца, дзе знаходзіліся прамысловыя збудаванні лясных або рыбных промыслаў (Стол.), дзе выганялі дзёгаць і выпальвалі кавальскі вугаль (Бых. Рам. 1912, 3, Краснап. Бяльк., Слаўг.); яма, дзе гналі смалу (Мін. губ. Зял. 1864, 119). Тое ж майда́нак (раён Белавежскай пушчы, Гродз.).

3. Шырокая прастора; вялікая гала (Стол.).

4. Незабудаванае месца ў населеных пунктах, дзе збіраецца народ, дзе адбываецца гандаль; зборны пункт; узвышанае месца, узгорак (Пінскі пав. Булг. 196).

5. Вялікі абшар ворнай зямлі (Нясв.).

6. Зарослы хмызняком роў (Міласл. Бяльк.).

7. Вялікі двор у маёнтку (Ваўк. Сцяшк.).

в. Майда́н Бых. (Рам. 1912, 3), ур. Майдан (лес) каля в. Беражцы Жытк., ур. Майдан (поле на месцы асушанага балота) каля в. Чарнякоўка Слаўг.

ма́каві́шча Месца, дзе рос мак Pepaver (Слаўг.). Тое ж ма́кавішча (Сал.), ма́чнік, макаўё, ма́ка́ўе (Слаўг.).

ма́каўка Вяршыня гары, узгорка або дрэва («Звязда» 29/V 1966, Шчуч.). Тое ж ма́ку́шка, верх, верхаві́на́ (Слаўг.).

макра́нка Паўнаводная рэчка (Бых.).

р. Макранка Бых.

макрата́ Увільготненае, вадзяное, гразкае або балоцістае месца (БРС). Тое ж макроцце, макра́дзь, макраццё, макра́дла, макра́нка, макра́ддзе, макры́шча, мо́кры́чча, (Слаўг.), мокрадзь (Гродз. Гарб. 220, Маг. пав. 1654 АЮЗР, XIV (дап. да т. 3), 312), макрае́ддзе (Краснап. Лемц. Дыс.), мокрае (Бых.), макрота (БРС).

в. Мокрадзь Лаг.

маладня́к Малады лес да прачысткі, лясны зараснік (БРС). Тое ж моладзь (Маладз.), маларост, маладзе́на, маладзён (Слаўг.), маложа (Сен. Касп.).

в. Маложы Віц. (Рам. Мат.), в. Моладзі Лаг.