Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ігры́шча Участак з пясчанай глебай (Палессе Лемц. Айк.).

ізмы́лішча Стромы бераг, падмыты вадой (Гарад. Касп.).

іл

1. Тонкая муць арганічнага паходжання ў вадзе, на дне вадаёмаў (БРС).

2. Балотная, шэрая або белаватая зямля (Стол.).

ільні́шча Месца, дзе рос лён (Глуск. Янк. II, Сал., Слаўг., Сміл. Шат.).

імша́ліна Месца, якое парасло мохам; неўрадлівае поле (Слаўг.).

імша́ра Махавое балота або нізкае месца, якое парасло мохам, куп'ём, хмызам; балоцістая мясцовасць; парослы мохам лес (БРС). Тое ж імша́р (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.), імша́рына (БРС), імша́рнік. (Нясв., Пар.), імшары́на (Зах. Бел. Др.-Падб.), імша́рышча (Слаўг.).

ур. Імшара (балоцістае месца) каля в. Бабінавічы Арш.

іржа́ Балотная руда, бураватая пялёнка на паверхні вады ў балоце (Слаўг.).

іржа́віна

1. Іржавае балота (Слаўг.). Тое ж іржа́вец (Ветк., Слаўг.). іржа́ўка, іржа́ўлінне (Слаўг.).

2. Шкодная іржавая раса Uredo Rubigo Vera DC. на пладах, раслінах (Слаўг.).

ур. Іржавец каля в. Шарсцін Ветк.

іржа́вінне

1. Балотная іржа (Слаўг.). Тое ж іржаві́нне (Слаўг.).

2. Іржой пакрытае балота (Нас., Слаўг.).

3. Застаялае месца ў вадзе каля стаўкоў, якое пакрыта іржой і плесняй (Тал. Мядзв.).

іржы́шча

1. Наогул зжатае поле (БРС). Тое ж іржэўе (Слаўг.), іржэўнік (БРС).

2. Поле, на якім зжата жыта (Пух., Сіроц. Касп., Слаўг., Сміл. Шат., Уш., Хойн.). Тое ж іржа́нішча (Пух. Шат., Сал.), іржонне (Нясв., Слаўг.), іржэўе (Слаўг.), іржэўнік (Беш. Касп., Крыч., Пол., Слаўг., Сміл. Шат., Тал. Мядзв.).