Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шавялі́ Месца, дзе рос буйны лес, які ішоў на па́лі (Слаўг.). Тое ж шэвялі (Слаўг.).

б. пас. Чортавы Шэвелі (1926), ур. Чортавы Шавялі́ (поле) каля в. Бязуевічы Слаўг.

шаламо́к Стромы бок узвышша; горка (Слаўг.).

шала́ш Будынак для складвання гаспадарчых прылад (Жытк. ДАБМ Кам., п. 798).

в. Шалашня Арш.

шало́м Стар. Узгорак, гравійная гара; узгорак на дне ўпадзіны (Слаўг.).

в. Шаламы́ Слаўг.

шалы́знік Зараснік ракіты Salix rubra, густы хмызняк, драбналессе з лазой (Слаўг.). Тое ж шаўлю́га, шаўлюжнік (Слаўг.).

шар

1. Рад хат па адзін бок вуліцы; шэраг лавак, абабкаў на полі, коп на лузе; пагонны двор, дзе ў рад размешчаны ўсе жылыя і с.-г. пабудовы (Жытк., Мін., Пол., Ст.-дар., Стол.). Тое ж шаронак (Ст.-дар.).

2. Частка столі паміж бэлькамі (Крыч., Пол.); прастора паміж бэлькамі ў хляве (Крыч.).

в. Шарынь Ельск.

шаро́н Цвёрды мёрзлы верхні пласт снегу пасля адлігі (БРС). Тое ж шарос (Зэльв. Сцяцко), шарош (Рэч.), шарэн (Жытк., Стол.), се́ран (Беш. Касп., Докш., Нас., Слаўг., Уш., Лёзн., Рэч., Слаўг.), серанок (Маг.), сярон (Дзятлавіцкая вол. Гом. Радч., стар. X, Слаўг.), серэ́н (Лях. Кап. 1700), се́рын (Грыг. 1838—1840, Слаўг.), шарпа́к (БРС), шару́н (Бял. Матэр., Сміл., Шат., Тал. Мядзв.), шархоба (Слаўг.).

шаро́ш Тонкі лёд на рацэ; дробны лёд; нагрувашчванне ледзяных іголак, тоненькіх ільдзінак на паверхні вады перад ледаставам (БРС). Тое ж шарошка (Ваўк. Сцяшк.), шарэш (Клім. Мсцісл. Бяльк., Рэч., Сал., Слаўг., Стол.), шархоцце (Слаўг.), шатва́, шуга́ (Жытк., Стол.).

шарэ́н

1. Галалёд (Жытк.).

2. Шарон (Стол.).

3. Калонія грыбоў (Стол.).

ша́ты Засень, месца пад цяністымі дрэвамі (БРС).