штаны́
1. Месца на лузе або ў лесе, дзе адпачывае статак (Слаўг.). Тое ж штанкі́ (Слаўг.).
2. Рэльеф мясцовасці, які па форме нагадвае штаны; клін (Жытк., Слаўг., Смал.).
□ ур. Штаны́ (балота) каля в. Беражцы Жытк., ур. Штаны́ (дзве гары побач) каля в. Усяжкі Смал., ур. Бліжнія Штанкі, Дальнія Штанкі (поле) каля в. Ржаўка Слаўг., ур. Штанкі (поле іна лузе) каля пас. Чарнец Слаўг., ур. Штаны́ (сухадольны лог) каля в. Ржаўка Слаўг., ур. Штаны́ (лог, у які клінам урэзаўся лес) каля в. Церахоўка Слаўг., ур. Шы́лавы Штаны́ (лог) каля в. Любаны Слаўг.
штахэ́тнік Кветнік, агародчык (Слаўг.). Тое ж шчакле́тчык (Слаўг.).