Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абало́на

1. Заліў ракі (Слаўг.).

2. Месца на сенажатным лузе, якое заліваецца вадой (БРС).

абало́нішча Абалона ракі (Слаўг.). Тое ж абалоннішча, абалоннічча, абалоннівішча, абалоннівічышча, абалані́шча (Слаўг.).

абало́нне

1. Лужок, які прылягае да возера або да яго плавоў, заваняў (гл.), аднолькава даступных для касьбы і пашы (Віц. Нік. 1895); заліўное месца, луг каля ракі (Нас. АУ, Рэч.). Тое ж абалонье (Стол.).

2. Адкрытае роўнае месца; плошча, луг (Нас. АУ).

абало́нь

1. Нізіннае месца, луг звычайна ў нізкай частцы каля ракі, які ў час разводдзя заліваецца вадой (Глуск. Янк. II, Слаўг.). Тое ж абулонь (Пол.).

2. Прастора паміж двума валамі, якія акружалі старажытны горад (Дзьяч.).

в. Абалонь Віц. (Рам. Мат.).

абва́л Высокі бок у гравійным кар'еры, у глінішчы, які можа абвальвацца; стромы абрыў ракі (Слаўг.). Тое ж абва́ліна, абва́лічча (Слаўг.).

абва́льня Месца, дзе абваліўся стромы бераг ракі, кар'ера, ямы (Слаўг.).

ур. Абвальня каля р. Проні Слаўг.

абво́д

1. Ст.-бел. Мясцовасць, якая мае агульную гаспадарчую сувязь, уладу, кіраванне. Тое ж абаполь (Смален. Дабр.).

2. Участак зямлі, абкапаны канавай (Слаўг.).

абво́рак Месца, якое абарана кругом (Слаўг.).

абко́п

1. Канава кругом саду, пабудоў; роў з валам вакол старажытнага горада (Слаўг.). Тое ж абка́п (Слаўг.).

2. Тое, што і абвод 2 (Слаўг.). Тое ж абкопішча, абкопічча, абкопнівічча, абка́пічча, абка́пішча, абка́пнішча (Слаўг.).

абла́да Зямельныя ўладанні вакол фальварка (БРС), навакольная калгасная зямля; акруга, вобласць (Слаўг.).