Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вада́

1. Агульная назва наяўнасці ў населеным пункце ці ў гэтай мясцовасці водных аб'ектаў — возера, ракі, рэчкі, балота, мачулішчаў, крыніц (Слаўг.). Тое ж вадазбор, вадзя́нка (Слаўг.).

2. Разліў вады вясной у час разводдзя, летніх ліўняў, восеньскіх дажджоў, зімовых паводак і верхаводак (Ветк., Жытк., Слаўг., Стол.). Тое ж вадаполь (Смален. Дабр.).

вадава́л Вадаспад (Віл.).

вададзе́л Водападзел паміж рэкамі, вадаёмамі (Касп.).

вадаём Месца збірання або захоўвання вады; ставок (БРС). Тое ж вадаві́к, вадаба́дзь (Вілен.).

вадапо́й Месца, дзе пояць жывёлу (БРС).

в. Вадапой Мін. (Лемц. Дыс.).

вадаскі́д Гідратэхнічнае збудаванне для злівання лішку вады ў стаўку (БРС). Тое ж я́лаў, я́лава, ялаво, ры́на (Слаўг.).

вадаспа́д

1. Спад вады пасля вясенняга разліву (Слаўг.).

2. Імклівы паток вады, які падае з вышыні (Слаўг.).

вадасцёк Месца на лагу, дзе патокам выліваецца вада з раўка (Слаўг.).

вадаце́ч

1. Крыніца, ручай, равок (Нас., Крыч., Слаўг.).

2. Вільготнае месца пад гарой, дзе з зямлі сочыцца вада (Лёзн.).

ур. Вадацеч (мокрая, крынічная мясціна) каля в. Любаны Слаўг.

вадзі́шча Вялікі разліў, вялікая вада; бурнае разводдзе (Слаўг.). Тое ж вадзя́ні́шча (Слаўг.).