Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

каба́гня Выкапаная на балоце яма (Зах. Палессе Талст.).

каба́ня Яма з вадой ці без вады на месцы разрыву снарада, капання пяску, гліны (Зах. Палессе Талст.).

ка́верт

1. Невялікая глыбокая яма з вадой на лузе (Стол.).

2. Глыбокае месца ў рацэ (Дубр., Палессе Талст.). Тое ж коверт (Дубр.).

3. Вір (Слаўг.).

4. Вокнішча сярод дрыгвы (Стол.).

5. Невялікае забалочанае паніжэнне (Палессе Тур. Крыв.).

6. Лужына; роў (Стол.).

ка́вець Роў з вадой (Стол.).

кага́цішча Месца, дзе стаяла сцірта (кага́т) сена (Ветк.).

ка́даўб

1. Глыбокая яма ў рацэ, на лузе з вадой (Глуск. Янк. I, Палессе Талст.). Тое ж ка́далбец (Палессе Талст.).

2. Калдобіна на дарозе (Глуск. Янк. I). Тое ж кадаўбі́на (Слаўг.).

3. Чыстая вада, азярцо на балоце (Ельск.).

4. Нізінка, лагчынка са стаячай вадой (Палессе Талст.).

кадаўбі́на

1. Упадзіна на дарозе (Глуск. Янк. I). Тое ж калдоўбіна (Слаўг.).

2. Упадзіна круглай формы на полі, у якой доўга вясной стаіць вада (Слаўг.). Тое ж кадоўбіна (Слаўг.).

□ ур. Кадоўбіны (поле) каля в. Кулікоўка Слаўг.

кажу́х Твань, дрыгва; зыбкае месца (Палессе Талст.). Тое ж какажу́х (Тур. ДАБМ).

каза́н Паглыбленне круглай формы на полі (Рэч.).

ка́за́ргаць Паводле падання. Яўрэйскія могілкі (Жытк., Тур.).

□ ур. Каза́ргі ці Каза́ргаць Жытк. на месцы старажытнага сяла Казарговічы Тураўскага епіскапства (Арх. Ю.-З. Р., ч. 1, т. II, 59).