Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

клад

1. Магіла (Стол.).

2. Падвор'е з хатай (Смален. Дабр.).

3. Скарб (Смален. Дабр.).

кладаві́шча Могілкі (Вілен., Гродз., Мін. Нас.). Тое ж клады́ (Глуск. Янк. I, Слуцк. ДАБМ, Стол.), моліца (Гродз.), кла́даўе (Слаўг.), кла́даўя (Бабр., Ветк., Карм., Рагач., Слаўг., ДАБМ, Краснап., Росл. пав. Бяльк., Хоц.), кладаўё (Ветк.), кла́дбішча (Мін., паўн.-ўсх. ч. Бел. ДАБМ), кладбі́шча (Дубр.), кла́дзвішча (Лёзн., Ст.-дар., Стол.), кладзі́шча (паўн.-ўсх. ч. Бел. ДАБМ), кла́дзішчы (Стол.), клодаўе (Слаўг.), клодаўя (Бых.).

кла́дка

1. Жардзіна, дошка, бервяно, па якому пераходзяць цераз рэчку, балота, гразкае, мокрае месца (БРС).

2. Месца на рэчцы, дзе мыюць бялізну (Смал.).

□ ур. Кла́дкі каля в. Чарсвяны Уш., ур. Закла́дкі каля в. Пасека Ст.-дар.

клачо́к Купка лесу сярод поля, лугу; невялікі кавалак зямлі (Слаўг.). Тое ж кузлячок, кузлачок (Бых.), клок (Слаўг.).

□ ур. Клачок (купка лесу) каля в. Улукі Слаўг., в. Кузлавічы (1910) каля в. Красніца Бых.

кле́тка Участак зямлі квадратнай ці прамавугольнай формы ў канцы шнуроў (Стаўбц. Прышч.); мізэрны ўчастак зямлі, града (Слаўг.).

□ ур. Кле́ткі (поле) Стаўбц.

кле́ткі Месца, дзе рос клён; кляновы лес (Нар.).

□ ур. Клеткі Нар.

кле́тнішча Месца, дзе стаяла клець; маленькі ўчастак зямлі (Слаўг.). Тое ж клятні́шча, кляці́шча, кле́цішча, кле́таві́шча, кляці́чча (Слаўг.).

□ в. Кляці́шча Ів.

кле́я Кусты, дзе знаходзяцца дробныя пушыстыя звяркі пры ачапленні ў час палявання (Нас.).

клённік Кляновы лес (Лёзн.). Тое ж кле́ннік, клянні́к, клён, кленаві́к, клянча́ннік, кляні́на, кленіна́ (Слаўг.).

□ в. Клянні́к Смал.

клін Участак зямлі, які мае форму трохвугольніка (БРС).

□ ур. Прытуле́нцаў клін каля в. Беражцы Жытк., б. х. Старожка Клін каля в. Пчэльня Слаўг.