Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ко́дла Аселішча, сталае месца жыхарства (Слаўг.). Тое ж котлік (Слаўг.).

ко́ла Круг на зямлі, праведены дзецьмі ў час гульні (Стол.). Тое ж круг, чур, чырта (Слаўг.).

ком Камлыга цвёрдай зямлі ці дзірвана на раллі (Слаўг.); кавалак мёрзлай ці засохлай гразі на дарозе (Зах. Бел. Др.-Падб.). Тое ж сулды́жка, субулды́жка (Слаўг.).

ко́нязь Драўляны слуп (вв. Ямна і Буды Дзіс. пав.).

в. Канязёўка Краснап.

ко́панка

1. Невялікі штучны вадаём для мачэння льну і іншых гаспадарчых патрэб; сажалка; яма з вадой (БРС).

2. Месца на возеры або рацэ, дзе мыюць бялізну (Палессе Талст.).

ручай Копанка Віц. (Рам. Мат.).

ко́пань

1. Штучны ставок, сажалка для развядзення рыбы, для мачэння пянькі, бялення палотнаў; кар'ер, Яма (Азяр. Касп., Бых., Глуск. Янк. I, Жытк., Круп., Рэч., Сал., Слаўг., Смален. Дабр., Стол.).

2. Капаная крыніца (Хоц. Бяльк.).

3. Выкапаны роў (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.).

в. Копань каля Рэчыцы Гом. вобл., в. Копань Стол., ур. Копань (сенажаць) каля в. Яскавічы Сал., в. Копань (1654) Маг. (АЮЗР, т. 14 (дап. да т. 3), 451).

ко́пішча

1. Яўрэйскія могілкі (Нас.).

2. Могілкі наогул (Нас. АУ).

3. Месца, дзе ў XVI ст. сяляне вялі следства і рабілі суд, на які збіраліся баяры і шляхта з розных аколіц на мілю ў акружнасці (Гарб.).

4. Месца, дзе закапваюць здохлую жывёлу; конскі могільнік (Брэсц.).

5. Месца, дзе капаюць ці капалі зямлю (Зах. Бел. Др.-Падб., Смален. Дабр.).

6. Месца, дзе стаяла капа сена, невялікі стажок (Слаўг.).

ко́пка Круглае паглыбленне на градзе для цыбулі, часнаку (Мядз.).

ко́рань

1. Новае месца сялібы; наогул новае месца пасялення, звычайна на месцы лесу (Нас. АУ, Слаўг., Станг. 74).

2. Старое абжытае месца пасялення, старына; старая гаспадарка; двор; бацькаўшчына (Рэч., Слаўг.). Тое ж карэнь (Слаўг.), ба́шчына (Грыг. 1838—1840).

3. Родная гаспадарка; маёмасць (Слаўг.). Тое ж карэнне, карэнь (Слаўг.).

4. Месца нараджэння (Слаўг.).

в. Корань Лаг.

корг Надводны або падводны камень (Нас. АУ).

в. Карговічы Лаг.