Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

цаге́льня

1. Завод па вырабу цэглы (БРС). Тое ж цагля́рня, цаге́лка (Слаўг.), цыге́льня (Віц.).

2. Участак лесу, дзе здабываюць гліну (Глуск. Янк. II).

□ ур. Цаге́льня (глінішча) каля в. Дабранка Слаўг., в. Цыге́льня Віц. (Рам. Мат.).

цалі́зна Агрэх пры ворыве, сяўбе (Беш. Касп., Пол., Уш.). Тое ж целязна́ (Пол., Уш.).

цалі́к

1. Бездарожжа; замеценая снегам дарога; дарога, якая пракладваецца па снезе, па полю (БРС).

2. Суцэльны бераг ракі (Слаўг.).

цаліна́

1. Поле, якое ўзарана і засеяна ўпершыню (БРС); абложная зямля (Зах. Бел. Др.-Падб., Сал., Слаўг., Сміл., Ст.-дар.). Тое ж ялавіна́ (Тур.), навіна́ (Слаўг.).

2. Гурбы намеценага снегу, цалік (БРС).

царко́вішча Месца вакол царквы ці на якім стаяла царква (Кузн. Касп., Рэч., Слаўг., Шкл.). Тое ж царквя́нне (Слаўг.), цэрквішча, царкоўе (Ветк., Слаўг.).

□ в. Царковішча Шкл., Бял., ур. Царковішча (гравійная гара) каля в. Папоўка Слаўг., ур. Царковішча (луг) каля в. Віравая Слаўг., в. Царкоўе Буда-Каш.

цвердзіна́ Цвёрдая, мелка ўзараная, засохлая ралля; цвёрды грунт; засохлая гліна (Слаўг.). Тое ж цвярдзі́ж, цвярдзі́нь, цвярды́нь, цвярды́ня, цвярдыня́ (Слаўг.), цвёрж (Краснап. Бяльк.).

цвердзь Кантынент, мацярык; суша, цвёрды грунт (Мсцісл. Бяльк.).

цві́нтар

1. Абгароджанае месца вакол царквы, царкоўны двор; могілкі з царквой (Драг. вол. Гільт., 64, Маг. губ. вед., 1854, № 49, 884, Нясв.). Тое ж цвінта́р (Грыг. 1838—1840, Нас., Слуцк. Мал., 191), цментар і цмінтар (Вілен. 1682 АВАК, т. XI, 80, 239).

2. Пярэдняя частка царквы (Ветк.).

цвярдыня́

1. Гравійная гара (Слаўг.).

2. Каменная гара (Лях. Кап.).

цеглаві́на Крынічнае, мокрае месца, дзе сочыцца вада і ра́гамі сцякае ў раку; гразкае месца (Слаўг.). Тое ж це́клаць, це́клась (Леп.).

□ в. Зацякляссе Леп.