Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цеглаві́на Крынічнае, мокрае месца, дзе сочыцца вада і ра́гамі сцякае ў раку; гразкае месца (Слаўг.). Тое ж це́клаць, це́клась (Леп.).

в. Зацякляссе Леп.

це́лішча Месца звычайна ў лесе, на полі, дзе ацялілася карова (Смален. Дабр.). Тое ж цяле́нішча, цяле́нне (Слаўг.).

це́менка Луг, участак лугу, акружаны прысадамі дрэў па мяжы; луг на месцы высечанага лесу на абалоні (Рэч.). Тое ж цемналу́г (Рэч.).

ур. Мала́я Це́менка (луг), ур. Цемналу́г (луг), Церналу́г каля в. Заспа Рэч.

це́мень Густы лес (Слаўг.).

це́мрач Малады, непраходны зараснік у лесе; хмызняк (Рэч.). Тое ж цямрэжнік (Пар.), цяпцю́жнік (Слаўг.).

цень Зацененае месца пад каронай дрэў, за пабудовамі, на паўночным схіле ўзгорка, рова (БРС). Тое ж цянёк. (БРС), цяня́к (Слаўг.), ценячок (Навагр.), хмарок (Стаўбц.).

церабе́ж Месца, дзе выцераблены лес, кусты пад сенажаць, поле (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.). Тое ж церабень (Лемц. Айк.), церабе́йня (Валож.), церабле́нне, церабёж (Слаўг.).

в. Церабейнае Валож., ур. Церабеж (сенажаць) каля в. Клетнае Глуск.

цераблі́чанне Поле на месцы выцерабленага лесу (Слаўг.).

це́ча Хуткае цячэнне, незамярзаючае месца ў рацэ (Зах. Бел. Др.-Падб., Сур. Касп.). Тое ж це́чка (Стол.), цечайня (Брэсц. А. Філіповіч. Хрэст. па гіст. бел. м., 1961, 422).