Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

халадні́к Балота (Лун. ДАБМ, п. 803).

халадо́к Цянёк (БРС); зацененае месца пад густой каронай дрэў (паўсям.).

ха́лепа Вадкая гразь на полі, дарозе ад дажджу, або мокрага снегу; слата (БРС). Тое ж ха́ліпа (Краснап. Бяльк., Мсцісл. Юрч., Нас., Слаўг.), шліхота (Пух. Шат.), слата́, хліхаці́нне, слаццё, хляпоцце, хля́па, хлюпоцце, хлюпі́нь, кля́ча, хлюпота, хліпата́ (Слаўг.), хлюда (Маг. губ. вед., 1854, № 49, 884), хві́ля (Слаўг.), хлюпа́ (Нас.), хля́каць (Рэч.), ша́ліпа (Лёзн. Касп., Слаўг.).

ха́лі Крыты базар (Гродз.).

халмі́на Круглая катлавіна, дзе заўсёды вільготна (Слаўг.). Тое ж халмі́нка (Слаўг.).

халу́й У РСФСР (Мурз., 242). Падводны камень на рацэ (Паўночны край). Завалы на рэках ад падмытых дрэў (Комі АССР). Наносы, якія засталіся на лугах пасля разліву рэк (Прыўралле, Кіраўская, Валагодская вобл.).

в. Халуі (Салаўіная з 1964) Глыб., в. Халуй (Ліпень з 1930) Асіп.

хамёлка Вяршыня дрэва (Слаўг.).

ха́тка

1. Баброва збудаванне ў выглядзе лаўжа з ламачча ў рэчках і азярынах (басейн Бярэзіны і Сажа).

2. Невялікая, простая сялянская хата (паўсям.).

ур. Ха́ткі (поле на месцы хат радзівілаўскіх парабкаў) каля в. Малева Нясв. (Юшк.), в Ха́ткі Нар.

ха́тнішча Месца, дзе стаяла хата; невялікі ўчастак зямлі (Жытк., Лёзн., Сал., Слаўг., Ст.-дар., Стол.). Тое ж ха́цішча (Ветк., Слаўг., Смал.), ха́та (Слаўг.).

хашч Гушчар, зараснік, буралом, нетры (Стол.).