Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хіб Верх узгорка, грэбень; узгорак (Слаўг.). Тое ж хібе́нь (Віц., Слаўг.), хібок, хібянёк (Слаўг.).

в. Хібні Віц. (Рам. Мат.).

хі́жа Прымітыўнае жыллё (Слаўг.).

хізо́н Пчаліны вулей (Слаўг.). Тое ж хвізон, хівізон (Слаўг.).

в. Хізы́ Гом.

хіл Схіл (Слаўг.).

в. Хі́льчыцы на месцы г. Хіл (паводле падання) Жытк.

хім Нізкі лес, хмызняк, пераважна альховы, з вербалозу; нетры (Слаўг.). Тое ж хіміна́ (Слаўг.).