заазе́р'е Месца за возерам, па той бок яго (Слаўг.). Тое ж зазе́р'е (Сал., Слаўг., Стол.), зазе́рря (Слаўг.), завазе́р'я (Арш. «Наш край», 1926, № 8—9, 49).
заазяры́шча Месца за былым возерам, каля азярышча (Слаўг.). Тое ж завозірышча, зазе́рышча, завазе́рычча, зазе́рнішча, зазяроўе (Слаўг.).
заале́шша Месца за альховым лесам, за алешнікам (Слаўг.). Тое ж зальшэвінне, заляпе́шнічча, заляпе́шнішша, зале́шкаўе, заальховічча, зальхоўе, зальховічышча, залешша (Слаўг.).
забако́іна Затока ў рацэ (Ветк.). Тое ж закаба́лі́на (Слаўг.), закакару́чына (Чэр.).
за́балаць
1. Месца за балотам, па той бок балота (Гродз., Слаўг., Шчуч.). Тое ж заболаць (Слаўг.).
2. Тонкі слой плесні, расліннасці на паверхні стаячай вады ў вадаёме; забалочанае месца (БРС). Тое ж на́валака (Слаўг.).
□ в. За́балаць Вор., Шчуч.
забало́нне Месца за абалоннем, за падолам (гл.) Віц. (Рам. Мат.).
забало́цце Поле, сухадол, месца за балотам (Нясв., Слаўг., Шчуч.). Тое ж за́балацце (Рэч., Слаўг., Шчуч.), забалаццё, забалаця́нне, забалатоўе, забалотнішча, забалоцішча, забалаці́шча, забалатні́шча, забалоцічча, заболацце, забалатэ́ўё, заболатаўе, западза́балацце, запаназаболацце, заназабалаці́чча (Слаўг.).
□ в. За́балацце каля Зялёнага Лугу Мін., ур. За́балацце (луг) каля в. Заспа Рэч., в. Забалоцце Слаўг.
за́бач Старык, частка ракі з затокай пры адным беразе (Ветк.).
□ ур. Забач (старык на лузе) каля в. Шарсцін Ветк.
забе́га Ухаб на санным шляху (Стол.).
забе́жніца Глухое, аддаленае месца (Выс. Касп.). Тое ж адскока (Сіроц. Касп.), забе́жня (Кузн. Касп.).