Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

о́бжа

1. Палоска збажыны, абжатая з усіх бакоў (Слаўг.). Тое ж вобжа, вобжавень, абжына́ха (Слаўг.).

2. Стар. Наўгародская зямельная мера, якая змяшчала ў сабе ў трох палях па 15 дзесяцін, 80 сажняў у даўжыню і 30 у шырыню (Межевая Инструкция 1766 мая 25, гл. V, § 16); колькасць раллі, якую мог узараць селянін за адзін дзень (Русские достопримечательности, изд. Обществом Истории и Древностей Российских при имп. Московском унив. ч. 1, 136).

оз Насып (у Себежы) з хвалепадобным выгінам верхняга контуру, які выцягнуты ў напрамку руху ледніка (Расія, т. 9, 16).

ольс Нізінны альховы лес (Жучк. 1968).

□ р. Ольса, л. пр. Бярэзіпы.

о́паль Тое, што і аполе (Іван.).

□ в. Опаль Іван.

о́пар Месца на балоце, возеры, якое не замярзае зімой (Стол.).

о́рыва Ворыва, узаранае поле (Стол.).

о́страў Востраў сярод балота; участак лесу сярод бязлеснай прасторы; палянка ў лесе (Палессе Талст.).

□ ур. Чорны Остраў (поле, луг, балота, лес) каля в. Кароцічы Стол.

о́ступ

1. У актах. Месца ловаў у пушчах і рэках, а таксама права карыстання ў чужых ловах (АЛМ, 1, ук. XVII).

2. Квартал лесу (Пруж.).

3. Ачэплены, запаведны лес пры лоўлі звера (Нас. АУ).

4. Участак пушчы, адведзены для палявання (Стол.).

□ в. Оступ Чэрв.

о́тсеў Поле, на якім зжата і зноў пасеяна жыта (Стол.).

о́тчына Угоддзі (лес, участак зямлі), якімі карыстаўся бацька і дзе стаялі пчолы; пчальнік (Стол.).