Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чага́рнік Зараснік маладога лесу, хмызняк; гушчар (Палессе Талст.). Тое ж чагарні́к (Жытк.).

чалізна́ Агрэх пры ворыве (Лёзн.).

чало́ Высокая сенажаць; адкрытае месца; прыдарожны ўчастак; пярэдні край (Жытк., Стол.).

чапіна́ Месца ў рацэ або возеры, на дне якога многа сукаватых дрэў, бярвенняў, карчоў, камення і дзе водзіцца рыба (Нас.). Тое ж чапа́ (Рэч.), чапы́ (Віц. Нік. 1895), чопкі (Нас.).

чапы́жнік Лес або хмызняк, які дрэнна расце; каржакаваты лес (Слаўг.).

чарназём Урадлівая, угноеная глеба; тарфянік; чорнага колеру зямля (БРС). Тое ж чарноземель, дама́шня зямля́ (Жытк.), чарноземель (Стол.), вазонная зямля́ (Рэч.).

в. Чарназём Маладз.

чарнале́ссе

1. Лісцёвы лес, пераважна з ліпы, дуба, клёна, ясеня, вяза, арэшніку, альхі (БРС).Тое ж чарнале́с (Рэч.), чарналі́с (Стол.), чорны лес (Палявое і Хоцімскае войтаўствы Крыч. староства Меер, 1786, 114, Стол.), чарнале́сіца (Слаўг.).

2. Змешаны лес, які расце на нізкіх месцах (Палессе Талст.).

3. Лес з дрэў выключна хваёвых (Зах. Бел. Др.-Падб.).

в. Чарнякоўка, пас. Чарны́шын (з 30-х гадоў в. Ходараў) Слаўг., в. Чарне́шчына Пол., ур. Чарналі́с (лес каля Давыд-Гарадка) Стол., в. Чарні́ца Леп., в. Чарнін Пар., в. Чарня́ны Дзі́в., в. Чэрнеўка Дрыб.

чарні́лішча Месца на балоце, дзе гразь мае чорны колер і багатая вокісамі жалеза, у якой раней чарнілі пражу (Ст.-дар.). Тое ж чарне́лішча (Ст.-дар.).

ур. Чарні́лішча (балота, асушаны луг) каля в. Пасека Ст.-дар.

чарні́чнік Зараснік ягадніку Vaccinium myrtillus L. (БРС). Тое ж чарні́шнік, чарні́цы (Слаўг.), чарні́цы (Жытк.).

чаро́т

1. Зараснік высокіх вадзяных ці балотных раслін з сям'і злакавых Рhragmites communis Trin., пустых у сярэдзіне, з пірамідальнай пушыстай мяцёлкай (Кузн. Касп., Нясв., Рэч., Слаўг.). Тое ж чарэт (Стол.), чаротнік (Слаўг.).

2. Зараснік высокіх вадзяных ці балотных раслін з сям'і асаковых Scirpus lacustris L., сітаватых у сярэдзіне (БРС).

в. Чараця́нка Жытк.