Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

чыгу́нка Жалезная дарога (БРС). Тое ж кале́йка (Ваўк. Сцяшк.), зяле́зка (Слаўг.).

чырну́ха Другое ворыва папару (Кам.).

чы́ры Паводле падання. Лясныя борці «чэры», пчаліныя вуллі (Крыч.).

□ г. Чэрыкаў Маг. і г. Чириков (1708 Лісты Пятра I, т. 8, вып. 1, 1948, 92).

чыставі́на Гала сярод лесу; месца, ачышчанае ад лесу або хмызняку (Рэч.). Тое ж росчысць (Слаўг.), чысць (Віц., Мін. Лемц. Айк., Маг.).

□ ур. Чысць (б. х., поле) Слаўг.

чыстапо́ліца Чыстае поле; месца, незанятае будынкамі (Слаўг.). Тое ж чыстаполе (Слаўг.).

чы́сцік

1. Кусты, зараснік на месцы высечанага лесу (Чашн. Касп.).

2. Галае, непраходнае балота (Віл.) або чыстае махавое балота, дзе растуць журавіны (Лёзн.).

□ ур. Чысцік (балота, парослае дробным хмызняком) каля в. Засценкі Віл. (Кас.).

чысця́дзь Гаёк на высокім месцы, кнея (гл.) сярод лесу, аблямованыя лугавінамі, якія складаюць неабходную прыналежнасць вялікіх лясных плошчаў і ў той жа час з'яўляюцца падарожнымі або межавымі паказчыкамі (Віц. Нік. 1895).