Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

чыставі́на Гала сярод лесу; месца, ачышчанае ад лесу або хмызняку (Рэч.). Тое ж росчысць (Слаўг.), чысць (Віц., Мін. Лемц. Айк., Маг.).

□ ур. Чысць (б. х., поле) Слаўг.

чыстапо́ліца Чыстае поле; месца, незанятае будынкамі (Слаўг.). Тое ж чыстаполе (Слаўг.).

чы́сцік

1. Кусты, зараснік на месцы высечанага лесу (Чашн. Касп.).

2. Галае, непраходнае балота (Віл.) або чыстае махавое балота, дзе растуць журавіны (Лёзн.).

□ ур. Чысцік (балота, парослае дробным хмызняком) каля в. Засценкі Віл. (Кас.).

чысця́дзь Гаёк на высокім месцы, кнея (гл.) сярод лесу, аблямованыя лугавінамі, якія складаюць неабходную прыналежнасць вялікіх лясных плошчаў і ў той жа час з'яўляюцца падарожнымі або межавымі паказчыкамі (Віц. Нік. 1895).