халу́й У РСФСР (Мурз., 242). Падводны камень на рацэ (Паўночны край). Завалы на рэках ад падмытых дрэў (Комі АССР). Наносы, якія засталіся на лугах пасля разліву рэк (Прыўралле, Кіраўская, Валагодская вобл.).
□в. Халуі (Салаўіная з 1964) Глыб., в. Халуй (Ліпень з 1930) Асіп.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)