Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

цаге́льня

1. Завод па вырабу цэглы (БРС). Тое ж цагля́рня, цаге́лка (Слаўг.), цыге́льня (Віц.).

2. Участак лесу, дзе здабываюць гліну (Глуск. Янк. II).

□ ур. Цаге́льня (глінішча) каля в. Дабранка Слаўг., в. Цыге́льня Віц. (Рам. Мат.).

цалі́зна Агрэх пры ворыве, сяўбе (Беш. Касп., Пол., Уш.). Тое ж целязна́ (Пол., Уш.).

цалі́к

1. Бездарожжа; замеценая снегам дарога; дарога, якая пракладваецца па снезе, па полю (БРС).

2. Суцэльны бераг ракі (Слаўг.).

цаліна́

1. Поле, якое ўзарана і засеяна ўпершыню (БРС); абложная зямля (Зах. Бел. Др.-Падб., Сал., Слаўг., Сміл., Ст.-дар.). Тое ж ялавіна́ (Тур.), навіна́ (Слаўг.).

2. Гурбы намеценага снегу, цалік (БРС).

царко́вішча Месца вакол царквы ці на якім стаяла царква (Кузн. Касп., Рэч., Слаўг., Шкл.). Тое ж царквя́нне (Слаўг.), цэрквішча, царкоўе (Ветк., Слаўг.).

□ в. Царковішча Шкл., Бял., ур. Царковішча (гравійная гара) каля в. Папоўка Слаўг., ур. Царковішча (луг) каля в. Віравая Слаўг., в. Царкоўе Буда-Каш.