Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вязні́к Зараснік вязу (Стаўбц. Прышч.).

вязь Вязкае балота, дрыгва (Віц. Шэйн, 774, Нас., Сен. Касп.).

вялаўцы́ Зб. Кустоўнік, кусты (Ваўк.). Тое ж ві́лашнік, вілава́чаннік, вілава́чанне (Слаўг.).

вянгля́рня Прадпрыемства для вэнджання мяса, рыбы (БРС). Тое ж вяндля́рня (БРС).

вярбе́ж Зараснік маладой вярбы 8а1іх (Слаўг.).

в. Вербеж або Верба (Маг. 1654 АЮЗР XIV, дапаўн. да III т.), в. Вербеж Маг. (1850).

вярхо́ўе Частка ракі каля яе вытоку (БРС).

в. Вярхоўе Беш.

вярце́п Вялікі роў, які зарос кустамі (Слаўг., Смален. Дабр.).

вярэ́ма Лазняк (Слуцк. Мал. 169).

вярэ́цее Нізкае балоцістае, цяжкапраходнае месца (Усх. Палессе Талст.).

вярэ́цейка Адарваны, падмыты край берага ракі (Зах. Палессе Талст.).