Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выбо́іна Паглыбленне; яма, выбітая коламі на дарозе, у каляіне (БРС). Тое ж вы́бай (Лёзн., Слаўг.), вы́баіна (Нясв., Слаўг.), выбой (Слаўг.).

вы́ваз Цвёрдае месца на сенажаці, у лесе, па якому вывозяць лес, сена (Слаўг.).

вы́варат Вывернутае з карэннямі дрэва і месца (яма), дзе яно расло (БРС). Тое ж вы́варацень (БРС), вы́вараціна (Глуск. Янк. I, Слаўг.), вы́варатня, вываротніца (Слаўг.).

вы́гада Прыволле, добрае прыроднае для жыцця месца (БРС). Тое ж раскоша, раскош (Слаўг.).

вы́ган

1. Абгароджаная дарога, па якой ганяюць жывёлу на пашу (Жытк., Рэч., Стол.).

2. Месца, каля населенага пункта, дзе пастух збірае статак; блізкі выпас (паўсям.). Тое ж пята́к, кру́жала (Слаўг.).

3. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе летам (Бабр., Слон., Стол.).

4. Паша (БРС). Тое ж вуган (Палессе), па́жа (Слаўг., Слуцк.), на́паля, на́паль, па́ста, па́ства, па́сцінне, пасёба, пашоба, пашчоба, па́шчаванне, поле (Слаўг.).

5. Абгароджаная дарожка, праезд ад вуліцы да двара, да хаты (Слаўг.).

ур. Выган каля в. Бабры Лід., Выган (вуліца) у Слаўгарадзе.

вы́гар

1. Месца, дзе згарэў лес, выгараў торф у балоце (БРС).

2. Балоцісты лужок сярод поля (Краснап. Бяльк.).

3. Ралля на месцы выпаленага лесу (Віц. Нік. 1895).

4. Месца на лузе, на полі, дзе выпалена сонцам трава, пасеў (Слаўг.).

5. Выкапанае вадасховішча, штучны ставок недалёка ад хаты (Беш. Касп.).

ур. Выгар (лес, поле) каля в. Шаламы Слаўг.

вы́гарадзь Абгароджаны ўчастак (Беш. Касп., Слаўг.).

вы́гарадня

1. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Паст.). Тое ж вы́гаражня (Міёр., Рас.); вы́гаражы (Пол.).

2. Адгароджанае месца для жывёлы або птушак на двары (Смарг.).

вы́гарка

1. Выгаралае месца на тарфяным балоце, якое напоўнена вадой (Віц. Нік. 1892, каля Дрысвяцкага возера Бел. дакастр. проза, 257, Сен. Касп., Слаўг.). Тое ж га́ры, вы́гаркі (Віц., Нік. 1892).

2. Выпаленае месца ў лесе (Слаўг., Смален. Дабр.).

3. Выкапаная сажалка недалёка ад хаты (Беш. Касп.).

4. Упадзіна, дзе вясной доўга стаіць вада (Лёзн.).

5. Выгаралае лугавіннае месца (Віц. Нік. 1892).

вы́гін

1. Кругавы заварот ракі, калена (БРС). Тое ж за́вараць, за́хін, кручок, выгіна́стасць, лучок, за́хісць (Слаўг.), вы́гіб (БРС).

2. Паглыбленне, нізіна (Слаўг.).