Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́цераб Месца, ачышчанае ад хмызняку, лесу пад раллю або сенажаць (БРС). Тое ж вы́церабак (Ваўк. Сцяшк., Нас., Слаўг.). вы́церабка (Нас., Слаўг., Шчуч.), вы́церабкі, вы́цябкі (Слаўг.).

вы́церак Месца ў пасевах збажыны, дзе ляжаў чалавек (Слаўг.).

выць

1. Умоўленая доля, пай, участак (Нас. АУ).

2. Частка вызначанай зямлі, якая заключала ў сабе 100 чвэрцяў пасеву (Нас. АУ).