Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́селак Населены пункт, хутар, які ўзнік на новым месцы з выхадцаў суседніх вёсак або з далёкіх перасяленцаў (Слаўг.).

в. Выселак Віц. (Рам. Мат.).

вы́сечка

1. Месца, дзе высечаны пад поле або сенажаць увесь лес, кусты або зроблена выбарачнае прарэджванне (БРС). Тое ж вы́рубка (Слаўг.).

2. Участак у лесе з рэдкімі старымі дрэвамі-сямянкамі на месцы высечанага лесу (Слаўг.).

вы́скадзь Вывернутае з коранем дрэва (р. Пціч Серб. 1915, 79).

вы́скідзь Месца, дзе расло вывернутае дрэва (Глуск. Янк. I).

вы́спа

1. Пясчаны ўзгорак, востраў, суша сярод вады, лугу ці балота (БРС). Тое ж за́спа, за́сапка (Слаўг.).

2. Рухомая пясчаная дзюна ў выглядзе вострава сярод Нёмана (Гродна, Навагр.).

3. Высокі бераг ракі (Пух.).

вы́стай

1. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Уш.).

2. Стары лес (Слаўг.).

вы́ступ Участак лесу, поля, лугу, які ўразаецца ў іншы масіў (Рэч.).