Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

во́бліва Аблівака; коўзкая дарога ў час галалёду (Слаўг.). Тое ж вобліў, вобліўка (Слаўг.), вобліўя (Мсцісл. Юрч., Слаўг.).

во́гніска

1. Месца, дзе гарэў касцёр (Гродз.).

2. Дрыгвяністае балота (Гродз.).

во́гнішча

1. Палаючы касцёр (БРС).

2. Месца, дзе гарэў касцёр (БРС).

3. Пажарышча (Рэч., Сміл. Шат.).

ур. Вогнішча (Тур. Кав. 340).

во́два Выток ракі (Маг.). Тое ж водня (Маг., Слаўг.).

с. Водва Маг.

во́дмель Неглыбокае месца ў рацэ, возеры (БРС).

во́друб Зямля ў адным участку (усяго пасёлка, аднаго гаспадара); хутар (БРС).

пас. Водруб каля в. Зімніца Слаўг.

во́дсеў Тое, што і адсеў 1, 2 (Мсцісл. Юрч., Слаўг.).

во́дступ Адкрытая прастора паміж лясамі, дварамі, будынкамі (Слаўг.).

во́ды

1. Мінеральныя воды, гразі; лячэбныя крыніцы (БРС).

2. Рыбныя водныя ўгоддзі (Стол.).

во́зера

1. Прыродны вадаём або штучны ставок (БРС).

2. Азярына, якая заліваецца вадой у час разводдзя (Ветк.).

3. Старык на лузе, які злучаецца з ракой старым рэчышчам або перасыхаючым ручайком (Рэч.).

4. Крыніца (Ветк.).

5. Азярышча (Ст.-дар.).

ур. За́сапскае Возера (поле) каля в. Заспа Рэч., ур. Возера (азярына, луг) каля в. Заспа Рэч., ур. Возера (сенажаць) каля в. Пасека Ст.-дар., в. Возера Уздз.