Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

во́два Выток ракі (Маг.). Тое ж водня (Маг., Слаўг.).

с. Водва Маг.

во́дмель Неглыбокае месца ў рацэ, возеры (БРС).

во́друб Зямля ў адным участку (усяго пасёлка, аднаго гаспадара); хутар (БРС).

пас. Водруб каля в. Зімніца Слаўг.

во́дсеў Тое, што і адсеў 1, 2 (Мсцісл. Юрч., Слаўг.).

во́дступ Адкрытая прастора паміж лясамі, дварамі, будынкамі (Слаўг.).

во́ды

1. Мінеральныя воды, гразі; лячэбныя крыніцы (БРС).

2. Рыбныя водныя ўгоддзі (Стол.).