Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абсе́ў

1. Месца на раллі, прапушчанае пры сяўбе (Ветк., Рэч., Слаўг., Стол.).

2. Месца на полі, дзе амаль усё лета стаіць вада і расце трава (Стол.).

абсо́ва Абвал, апоўзень (Слаўг.).

абуго́ні Шырокая паласа раллі або поля; гоні (Ветк.).

абуго́нка Палоска пасеву, раллі, поля (Ветк.).

абуго́ня Загон раллі або неўзаранага поля (Мсцісл. Юрч.).

абузме́жак Частка поля з вельмі касым схілам на верхняй тэрасе, які немагчыма араць (Віц. Нік. 1895).

абхо́д

1. Пэўны ўчастак лесу, поля, які абходзіць ляснік, палявы вартаўнік (Слаўг.).

2. Дарога кругом, у аб'езд (Слаўг.).

абці́нак Поплаў, лужок сярод поля ў выглядзе ўпадзіны, у якой збіраецца веснавая вада (Лід.).

ур. Абцінак каля в. Бабры Лід.

абша́р Прастора, тэрыторыя, наваколле; агромністая зямельная плошча (Сен. Касп., Нясв.). Тое ж аба́пал, абаполь (Слаўг.).

абыхо́д Наваколле, акруга; акружнасць мясцовая (Нас. АУ).